04.10.2017

ШКОЛЬНЫ ВІДЭАФІЛЬМ ДЗЕСЯЦІГАДОВАЙ ДАЎНІНЫ


Гадоў дзесяць назад, калі я яшчэ працаваў у школе, “па распараджэнні зверху” мы павінны былі выставіць на нейкі конкурс відэафільм пра школьнае жыццё. Прычым, фільм павінен быў быць яўна прапагандысцкім – ціпа, як “усё зашыбісь на цікушчый мамент у нас в стране са школьным абразаваніем”(гэта быў якраз той момант з неразбярыхай з увядзеннем 10-бальнай сістэмы, пераходам то на 12-ці, то 11-гадовую адукацыю).

Трэба – дык трэба. Валянціна Міхайлаўна Масілевіч напісала сцэнарый, падабрала і падрыхтавала “акцёраў”. На мяне скінулі рэжысуру, відэаздымку і мантаж. І фільм хутка быў гатовы.

Прызавога месца ў тым конкурсе мы, канечне ж, не занялі. Але фільм, па-мойму, атрымаўся прыкольным. А з вышыні сённяшняга дня – дык душэўным і настальгічным. Прапаную яго Вашай увазе: Спасылка

Комментариев нет:

Отправить комментарий