На працягу многіх гадоў вучні старэйшых класаў Крэўскай школы мелі магчымасць вывучаць асновы сельгасмашын, а ў выніку атрымоўваць пасля завяршэння школы пасведчанне трактарыста. Нават у афіцыйнай назве школы пэўны час прысутнічаў прыметнік "аграрная". Спачатку вывучэннем прадмета займаліся толькі хлопцы, пазней, калі было такое жаданне, да іх далучаліся і дзяўчаты.Хоць і было потым тое пасведчанне для большасці "непатрэбнай паперкай", аднак тэхнічныя веды, атрыманыя падчас вучобы, згадзіліся многім.


Комментариев нет:
Отправить комментарий