Дзесьці ў сярэдзіне 70-ых па ініцыятыве тагачаснага дырэктара Валерыя Міхайлавіча Скварцова (Кацнельсона) ў калідоры на першым паверсе школы была абсталявана Зала казак. На сценах віселі намаляваныя на фанеры ілюстрацыі да казачных гісторый, розныя штуковіны з дрэва і вазоны. Пасярод залы стаялі пянькі і фанерныя сядушкі, на якіх добра было спісваць дамашнія заданні. Пры ўваходзе ў залу, на невялікай сцэне пад аголеным і пафарбаваным лакам дрэвам стаяў прыгожы фанерны замак, да якога вяла выкладзеная камянямі дарожка. Малымі, мы вельмі захапляліся тым замкам. Падросшы, знайшлі яму практычнае прымяненне: каб не насіць дахаты зменны абутак, хавалі пасля ўрокаў за замкавымі сценамі свае тапкі і кеды. На жаль, фатаграфій знайшлося няшмат. Але - што ёсць.
16.06.2017
ЗАЛА КАЗАК У КРЭЎСКАЙ ШКОЛЕ

Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)

Комментариев нет:
Отправить комментарий