18.05.2017

Інструкцыя

Рады вітаць Вас на сайце "Фотаальбом Крэўскай школы"!

Для тых, хто яшчэ на "Вы" з камп'ютарам, прапаную некалькі карысных парад:

*Для больш зручнай навігацыі па сайце з правага боку змешчаны раздзел "Храналогія і тэмы фатаграфій", адкуль можна перайсці да здымкаў па выбранай даце альбо тэме.

*Для павелічэння фатаграфіі націсніце на яе мышкай.

*Калі ў пасце (асобным паведамленні) змешчана не адна, а некалькі фатаграфій, то ў ленце паведамленняў бачна толькі першая з іх. Каб паглядзець астатнія, націсніце надпіс "Далей", змешчаны пад ёй.

*Парадак размяшчэння пастоў у ленце паведамленняў зваротны (першымі (зверху) ідуць новыя  паведамленні, а самыя старыя знаходзяцца ў самым канцы ленты). На кожнай старонцы змешчана па сем паведамленняў. Каб перайсці на папярэднюю старонку з больш старымі паведамленнямі, націсніце надпіс "предыдущие" ўнізу старонкі справа. Каб вярнуцца - на надпіс "следующие" ўнізу старонкі злева.

*Каб вярнуцца на галоўную старонку, націсніце на загаловак сайта ўверсе, альбо на надпіс "Главная страніца" ўнізе.

*Каб наведаць краязнаўчы блог Аляксандра Камінскага, націсніце на малюнак замка з надпісам "КРЭЎСКАЕ МОРА" (знаходзіцца справа).

*Каб пакінуць каментарый, увядзіце яго тэкст у спецыяльнай форме, што ідзе ў канцы паста (калі форма адсутнічае, то націсніце мышкай на словы "Комментариев нет", і яна з'явіцца). Затым у меню "Подпись комментария" выберыцее тое, што можа вас ідэнтыфікаваць (найпрасцей выбраць "Имя/URL", упісаць у першую клетку сваё імя ці псеўданім, націснуць "продолжить". Затым у форме націснуць сінюю кнопку з надпісам "опубликовать". Затым націсніце клетачку "Я не робот", выканайце прапанаванае нескладанае заданне і каментар будзе апублікаваны.

*Калі ўсё гэта Вам падаецца залішне складаным, то можаце звязацца з аўтарам сайта Аляксандрам Камінскім асабіста, альбо праз сайт "Одноклассники" (Спасылка) ці "Facebook" (Спасылка), калі Вы там зарэгістраваны.

Усяго найлепшага! Спадзяюся на супрацоўніцтва!

З павагай,
Аляксандр Камінскі

1 комментарий: